wd wp Пошук:

Курган Ягайлы

Курган Ягайлы (польск.: Kopiec Jagiełły) — пяціметровы курган, насыпаны ў жніўні 1959 года ўдзельнікамі Агульнапольскага злёту польскіх скаўтаў з Саюза польскага гарцарства. Знаходзіцца на полі Грунвальдскай бітвы за 1,3 кіламетры на паўднёвы ўсход ад помніка Грунвальдскай перамогі.

Лічыцца, што менавіта з гэтага месца Уладзіслаў II Ягайла камандаваў сваімі войскамі ў першай фазе бітвы. З кургана адкрываецца вельмі добры від на поле бітвы. Менавіта на гэтым месцы распальваннем вогнішча звычайна завяршаюцца Грунвальдскія злёты, якія ладзяцца «Саюзам грунвальдскіх дружынаў».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Грунвальдская бітва
Катэгорыя·Помнікі Польшчы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Грунвальд (гміна)