wd wp Пошук:

Куравай пясчаны

Куравай пясчаны[3] (Astragalus arenarius) — шматгадовая травяністая расліна; від роду Куравай (Astragalus) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Апісанне

Расліна дасягае ў вышыню 15-40 см, мае галінастае вуглаватае ўзыходзячае сцябло.

Лісце перыстае з лінейнымі апушанымі лісточкамі.

Прыкветкі беларасніцавыя з кветкамі светла-пурпуровага або ліловага, радзей белага колеру, сабраныя ў кароткія 3-7-кветкавыя пэндзлі.

Плады лінейна-даўгаватыя бабы, звычайна белаапушаныя. Квітнее ў чэрвені-ліпені, пладаносіць з ліпеня[4].

Арэал і асяроддзе пасялення

Расце на пясках у светлых борах, а таксама па берагах рэк, на чыгуначных насыпах, па абочынах дарог у Еўропе. Сустракаецца ў Швецыі, Чэхіі, Славакіі, Германіі, Польшчы, Беларусі, Эстоніі, Латвіі, Літве, на Украіне і ў еўрапейскай часткі Расіі [5]. Распаўсюджаны пераважна ў Нечарназёмнай паласе Сярэдняй Расіі[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 21. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 Куравай пясчаны на сайце экалагічнага цэнтра Экасістэма (Праверана 28 ліпеня 2010)
  5. Па дадзеных сайта GRIN (гл. спасылку ў картцы таксона).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Матыльковыя
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных