wd wp Пошук:

Купала і Колас

«Купа́ла і Ко́лас. Два я́блыкі на адно́й галі́нцы»беларускі дакументальны фільм, створаны па загадзе Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «Беларускім відэацэнтрам» у 2013 годзе.[1]

Змест

Янка Купала і Якуб Колас – сучаснікі, паплечнікі, равеснікі; сваімі творамі яны ўзнялі беларускую літаратуру на сусветны ўзровень, выявілі незвычайную сілу і творчую магутнасць беларускага слова. Гэтыя сапраўды народныя паэты выказалі беларускую нацыянальную самасвядомасць, народныя пачуцці, шырока раскрылі нацыянальны характар, асаблівасці духоўнага складу і жыцця беларусаў. Янка Купала – пераважна рамантык, Якуб Колас – рэаліст. Лірыка Янкі Купалы – гэта лірыка прарока, прадказальніка. Лірыка Якуба Коласа – перажыванні рэальнага, канкрэтнага чалавека. Гістарычная заслуга Купалы і Коласа ў тым, што яны стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым узнялі беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету, зрабілі яе агульнанароднай з’явай. Фільм расказвае пра тое, што звязвала народных паэтаў Беларусі і што іх раз’ядноўвала.

Здымачная група

Зноскі

  1. “Купала и Колас. Два яблока на одной ветке” – премьера на “Беларусь 24”(нявызн.). Кабельщик (16 лістапада 2017). Праверана 16 красавіка 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы на беларускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Фільмы без IMDb
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Фільмы 2013 года
Катэгорыя·Дакументальныя фільмы Беларусі