Кулё́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Кулі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Галынкаўскі сельсавет у складзе Крынкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Галынка. З 20 верасня 1944 года ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. 8 чэрвеня 1950 года перайменаваны ў Кулёўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Кулі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Ёдзіцкага сельсавета[1].