wd wp Пошук:

Куляб

Куляб (тадж.: Кӯлоб; перс. کولاب) — горад у Хатлонскай вобласці Таджыкістана, адзін з найстаражытнейшых гарадоў краіны. Размешчаны ў даліне ракі Яхсу (басейн Пянджа), ля падножжа хрыбта Хазрацішох, у 203 км на паўднёвы ўсход ад горада Душанбэ. 99,7 тыс. жыхароў па дадзеных на 2014 год.

Назва горада, відаць, паходзіць ад тадж. «Кӯлоб» - «азёрная вада».

Горад упершыню згадваецца пад сучаснай назвай у XIII стагоддзі.

Горад Куляб, які адзначыў сваё 2700-годдзе ў 2006 годзе, на працягу многіх стагоддзяў быў важным палітычным, гандлёва-эканамічным і культурным цэнтрам вялізнай Хатлонскай вобласці. Горад знаходзіўся на адной з галінак Вялікага Шаўковага шляху і меў цесныя гандлёва-эканамічныя і культурныя сувязі з многімі краінамі Усходу і Захаду.

Славутасці

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Таджыкістана
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта