wd wp Пошук:

Культура эсперанта

Культура эсперанта — культура, якая ўзнікла ў таварыстве эсперантыстаў за больш чым 100 гадоў існавання мовы[1][2][3].

Літаратура, фільмы і музыка

Сербскі акцёр Саша Піліповік дэмантруе сваё кабарэ падчас Сусветнага кангрэса эсперантыстаў, Ратэрдам, 2008 год.

На эсперанта напісана больш за 120 арыгінальных раманаў, перакладзеных жа каля 25 000. Існуе эсперантамоўны часопіс Monato, у якім публікуюць навіны, папулярны сярод эсперантыстаў як Time і Newsweek. Таксама існуе часопіс для сляпых, Aŭroro, які выдаецца з 1920 года. Усяго газет і часопісаў, якія выдаюцца на эсперанта, каля 250[4].

Каналы на эсперанта магчыма ўбачыць па тэлевізару, вельмі часта можна пачуць аб гэтай мове па інтэрнэту і радыё. На эсперанта вяшчаюць:

У лістападзе 2005 года з’явіўся эсперантамоўны тэлевізійны канал Internacia Televidio. Большая частка музычных твораў на эсперанта з’яўляюцца перакладам народных песень. У 1964 годзе Джэкс-Луіс Мэй выпусціў поўнаметражны фільм Angoroj — першы арыгінальны фільм на эсперанта. У 1965 годзе быў выпушчаны фільм Incubus[5].

Таварыства

Замак Грэзільён, культурны цэнтр эсперантыстаў у Францыі

Таварыствы эсперантыстаў з’яўляюцца неад’емнай часткай кульруры эсперанта. Гэтая мова была створана для палягчэння ўзаемаразумення, салідарнасці і міра. Большая частка эсперантыстаў працягвае прытрымлівацца гэтых мэт. Акрамя таго, шмат хто з эсперантыстаў выкарыстоўвае мову як дзверы у вялікі свет, каб сустрэцца з людзьмі з іншых краін на роўных, а таксама для падарожжаў. Эсперанта-грамадства мае пэўны набор агульных фонавых ведаў.

Таксама сярод эсперантыстаў існуюць суместныя святы і агульнапрынятыя традыцыі. Найбольш распаўсюджанай урачыстасцю з’яўляецца Дзень Заменгофа[6].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Esperanto culture(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2014. Праверана 28 жніўня 2016.
  2. Johnson: Simple, logical and doomed(нявызн.) (16 верасня 2013).
  3. Does esperanto have a cultire(нявызн.). Yearlyglot.com.
  4. Jukka Pietiläinen.Esperanto-gazetaro: historio, nuntempo kaj perspektivoj(недаступная спасылка)
  5. Ronald J. Glossop THE CULTURE ESPERANTO(нявызн.) (4 жніўня 2005).(недаступная спасылка)
  6. Esperanta Civito (эсп.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Культура эсперанта