wd wp Пошук:

Культура паўночнай чорнай глянцаванай керамікі

Культура паўночнай чорнай глянцаванай керамікі — археалагічная культура жалезнага веку, якая ахоплівала значныя тэрыторыі Паўднёвай Азіі ў VII — II стагоддзях да н.э.

Асаблівасці

Культура атрымала сваю назву дзякуючы з’яўленню чорнай глянцавай керамікі, якая ўяўляла сабою рэдкія дарагія артэфакты, прадметы прэстыжу высакародных людзей таго часу. Чорны глянец ствараўся з дапамогай грунтавання, а потым тонкага паверхневага пакрыцця арганічнага паходжання. Найбольш старажытныя прыклады такой керамікі знойдзены ў раёне Наланды. Росквіт культуры прыйшоўся на V — III стст. да н. э. У перыяд існавання культуры адбылося станаўленне гарадоў, якія зніклі ў Паўднёвай Азіі пасля заняпаду Індскай цывілізацыі. Некаторыя даследчыкі атаесамляюць пашырэнне керамікі з распащсюджаннем будызму.

Вывучэнне

Упершыню вылучана ў 1911 г. для паўночнай Індыі. У 1971 г. археолагі прызналі, што рэгіён знаходак значна шырэйшы, аднак захавалі назву. У 2001 г. раскопкі ў Наландзе паказалі, што перыяд узнікнення паўночнай чорнай глянцаванай керамікі можа быць аднесены да 1200 г. да н. э.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Археалогія ў Індыі
Катэгорыя·Жалезны век
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Азіі
Катэгорыя·Археалогія ў Пакістане