wd wp Пошук:

Культура Тамбора

Тамбора (індан.: Tambora) — археалагічная культура на заходніх схілах вулкана Тамбора на востраве Сумбава ў Інданезіі. Знойдзена на месцы буйнога паселішча, знішчанага катастрафічным вывяржэннем 1815 г.

Культура Тамбора была выпадкова адкрыта ў 2004 г. амерыканскім вулканолагам Харальдурам Сігурдсанам. Як потым высветлілася, мясцовыя жыхары ведалі пра гэта месца, дзе часам адшуквалі розныя рэчы. Археалагічныя раскопкі пачаліся ў 2004 — 2008 гг. Адной з першых знаходак былі рэшткі хаціны з мужчынскім целам, упрыгожаным дарагімі пярсцёнкамі. На думку археолагаў, Тамбора была багатым паселішчам, якое мела шырокія гандлёвыя сувязі. Былі выяўлены рэчы, прывезеныя з тэрыторыі Індакітая. Мяркуюць, што ў Тамборы жыло каля 10 тысяч чалавек.

Этнічная прыналежнасць культуры Тамбора аспрэчваецца. Сучасныя народы Сумбавы — самава і мбоджа — з’яўляюцца аўстранезійцамі. Падчас раскопак высоўвалася думка, што тамборцы маглі быць выхадцамі з Індакітая. Яна засноўвалася на падабенстве рэчаў з вядомымі знаходкамі ў В’етнаме і Камбоджы. Аднак запісы 1817 г. і 1830 г. роднай мовы нешматлікіх ацалелых выхадцаў з Тамборы дэманструюць, што яна была папуаскай. Такім чынам, культура Тамбора магла належыць старажытнаму папуаскаму насельніцтву Сумбавы, выціснутаму аўстранезійцамі да пачатку XIX ст. на заходнія схілы вулкана Тамбора.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты ў Інданезіі
Катэгорыя·Гісторыя Інданезіі
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Азіі
Катэгорыя·Папуасы