wd wp Пошук:

Культавыя язычніцкія помнікі

Культавыя язычніцкія помнікі — месцы і збудаванні, дзе пакланяліся язычніцкім багам, духам і іншым сакральным істотам і стыхіям. Многія рытуальныя дзеянні амаль не патрабавалі рэквізіту і таму не пакінулі археалагічных слядоў. Разнастайныя звароты да сіл прыроды, духаў дабра і зла, заклінанні маглі адбывацца ў жытлах, на плошчах паселішчаў, каля крыніц, на лугах, берагах рэк і азёр, на ўскраіне поля, каля свяшчэнных дрэў. Язычніцкія святы часта адзначаліся на свяшчэнных пагорках.

Беларусь

На тэрыторыі Беларусі быў шырока распаўсюджаны культ камянёў, у т.л. камянёў-следавікоў. Пад канец існавання першабытнаабшчыннага ладу ўзніклі капішчы. У канцы I-га тыс. існавалі гарадзішчы-свяцілішчы. Пасля прыняцця хрысціянства значная частка культавых язычніцкіх помнікаў выкарыстоўвалася ў час хрысціянскіх свят і набыла функцыі прошчаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Культавыя аб’екты
Катэгорыя·Язычніцтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0