Кулако́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Клёўка.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Кулакоўка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бялыніцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Клёўка. 11 красавіка 1960 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Машчаніцкага сельсавета[1].