wd wp Пошук:

Кукша

Кукша, Ронжа[1] (Perisoreus infaustus) — птушка сямейства крумкачовыя атрада вераб’інападобныя. На Беларусі трапляецца на Поўначы восенню і зімой.

Назва

Слова кукша запазычана з фінскіх моў (карэльскае слова kuukšo ‘кукша’). Другая назва птушкі — ронжа лічыцца запазычаннем з балтыйскіх моў (пар. літоўскае rasis ‘Арэхаўка’). Назвы на іншых мовах: англійская Siberian Jay, французская Mesangeai imitateur, нямецкая Unglückshäher, іспанская Arrendajo comun, партугальская Gaio da Siberia, італьянская Ghiandaia siberiana, ісландская Vaskadi, шведская Lavskrika, нарвежская Lavskrike, дацкая Lavskrige, фінская Kuukkeli, эстонская Laanenaar, галандская Taigagaai, польская Sojka zlowroga, чэшская Sojka zlovestna, венгерская Eszaki szajko, мангольская Дуудуш, хакаская Алан пас, алыг пас, ала пас, эсперанта Muta garolo. У літаратуры сустракаецца старая лацінская назва — Cractes infaustus

Знешні выгляд

Вонкава падобная да сойкі, але мае трохі меншыя памеры — даўжыня 26 — 30 см, вага 70 — 100 г. Афарбоўка шаравата-бурая, верх галавы і крылы цёмныя, хвост рыжы, пасярэдзіне хваста падоўжная цёмная паласа, пахвосце рудаватае. Адрозніць ад сойкі можна па колеры хваста і адсутнасці белых плям.

Распаўсюджанне

Жыве ў тайговых лясах Еўразіі ад Скандынавіі да Анадыра, Сахаліна і Прымор’я, пераважна ў ялова-піхтавай і кедрава-лістоўнічнай тайзе.

Зноскі

  1. Напісанне Кукша, Ронжа ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.570
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Крумкачовыя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта