wd wp Пошук:

Куды прапала малпа Маня?

«Куды прапала малпа Маня?» — казка для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Аўтар — Таццяна Сівец.

Сюжэт

Найлепшыя сябры, Брык і Шуся, якія калісьці сустрэліся ў гарадскім парку[1] і пасябравалі, у мінулай гісторыі разам увосень шукалі лета. Гэтым разам яны выпраўляюцца ў заапарк на дэтэктыўнае расследаванне адной заблытанай і цёмнай справы — знікла малпа Маня, ды, апроч таго, нехта распачаў паляванне на яе чырвоныя каралі[2].

Галоўныя героі

Галоўныя героі кнігі, Брык і Шуся — незвычайныя істоты, якія не маюць канкрэтнага апісання, і хутчэй з’яўляюцца увасабленнем ўсяго добрага, чыстага, што ёсць і ў дзецях, і ў душах дарослых. Па задумцы аўтара чытач павінен убачыць у іх вобразе таго, каго сам захоча ці прыдумае, што пэўным чынам павінна паслужыць развіццю фантазіі дзіцяці.

Шуся, атрымала сваё імя ад таго, што нарадзілася восенню, пад шоргат сухога лісця. Яна маленькая, але вельмі смелая[1]. Брык, трохі старэйшы за Шусю, больш за ўсё на свеце любіць прыгоды і загадкі[3]. Атрымаў сваё імя дзякуючы бабулі самой аўтаркі. Калі нехта падаў, яе бабуля казала: «Брык — і паваліўся».

У першай кнізе Брык і Шуся шукалі, дзе знаходзіцца Краіна вечнага лета. У працягу «Куды прапала малпа Маня?» яны ствараюць дэтэктыўнае агенцтва, і спрабуюць разгадаць, куды з Мінскага заапарка знікла малпа Маня[4].

Узнагароды

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 Куды прапала малпа Маня? (нявызн.). Звязда (16 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2014. Праверана 6 верасня 2014.
  2. Уладзімір Горынь Тры пытанні, тры адказы // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 5 верасня 2014. — В. 4784. — № 35. — С. 5. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2014.
  3. 1 2 Яна Явіч Вітаем, пераможцы! // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 5 верасня 2014. — В. 4784. — № 35. — С. 3. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2014.
  4. Ірына Свірко. Гiсторыя з аптымiстычным працягам (нявызн.). Газета «Рэспубліка» (17 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2014. Праверана 23 кастрычнка 2014.
  5. Андрэяў В.. Интересная книга достойна награды (нявызн.). Беларусь сегодня (7 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 18 кастрычніка 2014.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Літаратурныя творы Беларусі
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы