wd wp Пошук:

Кубак з Навагрудка

Шкляны кубак з Навагрудка

Кубак з Навагрудка — танкасценны кубак XII ст., знойдзены ў Навагрудку. З часу першай публiкацыi Р. М. Джанпаладзян аб наваградскiх шкляных пасудзiнах — чырвонага келiха i сiняга флакона, большасьць савецкiх i замежных даследчыкаў уключаюць іх у лiк вiзантыйскiх вырабаў.

Апісанне

Танкасценны кубак вышынёй 20 см, выдзьмуты з празрыстага шкла чырвона-фіялетавага колеру, мае шклянкападобную форму з адагнутым вонкі вяночкам. Кубак распісаны золатам. Роспіс падзяляе паверхню кубка на тры гарызантальныя часткі. Уверсе змешчана рамбічная сетка са стылізаванай выявай елкі ў кожным ромбіку, у сярэдняй частцы — выява галуба, які сядзіць, распусціўшы крылы. Яловыя галінкі звісаюць над яго галавой і ляжаць каля хваста.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гісторыя Навагрудка
Катэгорыя·Візантыйскае мастацтва ў Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў XII стагоддзі
Катэгорыя·Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі
Катэгорыя·Шкло