Кубак Харватыі па футболе (харв.: Hrvatski nogometni kup) — штогадовы кубак Харватыі, які праходзіць ў фармаце алімпійскай сістэмы. У спаборніцтве прымаюць удзел 48 каманд. Першы розыгрыш быў праведзены ў 1992 годзе. Найбольш паспяховы клуб — «Дынама» з Заграба, які выйграваў спаборніцтва 16 разоў.