wd wp Пошук:

Ксані

Ксані (груз. ქსანი, ас.: Чысандон) — рака ў Паўднёвай Асеціі і Грузіі, левы прыток Куры. Працякае ў межах Ленінгорскага раёна Паўднёвай Асеціі (верхняе і сярэдняе цячэнне) і Грузіі (ніжняе цячэнне).

Ксани бярэ пачатак з возера Кялістба на Кельскам плато. Плынь ракі парожыстая, хуткая. Па а цясніне Ксані праходзіць дарога, якая злучае Ленінгорскі раён Паўднёвай Асеціі з асноўнай аўтамагістраллю Грузіі. У вярхоўях Ксані размешчана гістарычная вобласць Дзімыр (Жамуры), якая валодае значным рэкрэацыйным патэнцыялам.

На рацэ размешчаныя: Ленінгор, Мухрані. У ніжнім цячэнні рака Ксані служыць мяжой паміж Каспскім раёнам краю Шыда-Картлі і Мцхетскім раёнам краю Мцхеты-Мтыянэці.

  1. GEOnet Names Server — 2018.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Рэкі Паўднёвай Асеціі
Катэгорыя·Прытокі Куры
Катэгорыя·Рэкі Грузіі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Ленінгорскі раён
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных