wd wp Пошук:

Крэмэнчуцкая магнітная анамалія

Крэмэнчуцкая магнітная анамалія[1] — адзін з жалезарудных раёнаў Украіны (Палтаўская вобласць), на рацэ Дняпро.

Адкрыта ў 1928 годзе вядомым ленінградскім геолагам і геафізікам Андрэем Стронай і з’яўляецца працягам Крыварожскага жалезаруднага басейна - а менавіта паўночнай часткай Крыварожска-Крэмэнчуцкй жалезаруднай паласы. Радовішчы магнетытавых кварцытаў да глыбіні 500 м з запасамі 4-4,5 млрд т. і багатых жалезных руд з разведанымі запасамі 220 млн. т. Утрыманне жалеза ў кварцытах 25-40%, у багатых рудах 58%.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Палтаўская вобласць
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Радовішчы Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Радовішчы жалезных руд
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара