wd wp Пошук:

Крыс Хой

Сэр Крыстафер Эндру «Крыс» Хой (англ.: Sir Christopher Andrew “Chris” Hoy; нар. 23 сакавіка 1976, Эдынбург, Шатландыя) — шатландскі прафесійны трэкавы велагоншчык, шасціразовы алімпійскі чэмпіён, 11-разовы чэмпіён свету, двухразовы чэмпіён Гульняў Садружнасці і аўтагоншчык, пераможца Еўрапейскай серыі Ле-Ман у класе LMP3 (2015). Член ордэна Брытанскай імперыі (2005), рыцар-бакалаўр (2009). Уладальнік найбольшай колькасці залатых алімпійскіх узнагарод (разам з Джэйсанам Кені, у кожнага — па шэсць медалёў найвышэйшай пробы) у гісторыі веласпорту і ў гісторыі Вялікабрытаніі.

У 2008 годзе на Алімпійскіх гульнях у Пекіне стаў другім у гісторыі брытанскім спартсменам пасля плыўца Генры Тэйлара, які выйграў тры залатыя медалі на адных Алімпійскіх гульнях.

Толькі на Алімпійскіх гульнях і чэмпіянатах свету Хой заваяваў 31 узнагароду, 17 з якіх — залатыя.

У 2003 і 2008 гадах прызнаваўся Бі-бі-сі найлепшым спартсменам Шатландыі, а ў 2008 годзе таксама і найлепшым спартсменам Вялікабрытаніі (Хой стаў усяго толькі другім у гісторыі велагоншчыкаў, удастоеным гэтай узнагароды, пасля Тома Сімпсана ў 1965 годзе).

З’яўляецца ганаровым доктарам Эдынбургскага ўніверсітэта (2005) і ўніверсітэта Сент-Эндрус (2009).

Зноскі

  1. Chris Hoy // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 сакавіка
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
Катэгорыя·Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
Катэгорыя·Спартсмены некалькіх відаў спорту
Катэгорыя·Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па трэкавых велагонках
Катэгорыя·Велагоншчыкі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па веласпорце
Катэгорыя·Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эдынбургу
Катэгорыя·Члены ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Пілоты 24 гадзін Ле-Мана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года
Катэгорыя·Аўтагоншчыкі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Велагоншчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных