wd wp Пошук:

Крысціян Бейл

Крысціян Чарлз Філіп Бейл (англ.: Christian Charles Philip Bale; нар. 30 студзеня 1974, Хаверфордуэст, Пембрукшыр, Уэльс, Вялікабрытанія) — брытана-амерыканскі акцёр.

Лаўрэат прэмій «Залаты глобус» і «Оскар» у намінацыі «Лепшая мужчынская роля другога плана» за фільм «Баец» (2010). Быў намінаваны на «Оскар», BAFTA і «Залаты глобус» за ролю махляра Ірвінга Розенфельда ў крымінальнай трагікамедыі «Афера па-амерыканску» (2014), за лепшую мужчынскую ролю, а таксама за ролю ў фільме «Гульня на паніжэнне» (2016), за лепшую мужчынскую ролю другога плана. Зарабіў намінацыю на Оскар і «Залаты глобус» за ролю Дзіка Чэйні ў фільме «Улада». Таксама шырока вядомы як выканаўца ролі Бэтмэна ў трылогіі Крыстафера Нолана — «Бэтмэн: Пачатак» (2005), «Цёмны рыцар» (2008) і «Цёмны рыцар: Адраджэнне легенды» (2012).

Зноскі

  1. Christian Bale // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Christian Bale // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.esquire.com/uk/culture/film/news/a7424/christian-bale-interview/ Праверана 18 верасня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уэльсе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Акцёры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Асобы