wd wp Пошук:

Крысціна Шолін

Крысціна Альма Элізабэт Шолін (шведск.: Christina Alma Elisabet Schollin; нар. 26 снежня 1937 года) ― шведская актрыса тэатра і кіно[1].

У першую чаргу вядомая міжнароднай аўдыторыі сваімі ролямі ў фільмах “Дарагі Джон”, “Песнь Нарвегіі” , а таксама ў кінакарціне “Фані і Аляксандр” рэжысёра Інгмара Бергмана[2].

Біяграфія

Тэма “анёла” стала неад’емнай часткай вобраза Шолін. Да 2011 года яна мела свой уласны магазін падарункаў з адпаведнай тэматыкай, а таксама залу выканальніцкіх мастацтваў у Старым горадзе Стакгольма.

У Швецыі атрымала вялікую вядомасць за выкананне ролі Маргарыты Охман ў серыяле “Varuhuset” і ролі Біргіты Вастберг ў мыльнай оперы “Tre Kronor”, серыі якой выходзілі ў 1994-1996 гг[3].

У наступныя гады набыла папулярнасць пасля ўдзелу ў серыяле “Wahlgrens värld”, які трансляваўся на тэлеканале Kanal5 і быў прысвечаны жыццю і творчасці дачкі Шолін, Пернілы Вальгрэн, якая з’яўляецца спявачкай і актрысай[4].

Прыватнае жыццё

З 1962 года Крысціна ў шлюбе з акцёрам Хансам Вальгрэнам; у мужа і жонкі чацвёра дзяцей: Пітэр, Ніклас (мастак і акцёр), Перніла (спявачка і актрыса) і Лінус (таксама з’яўляецца акцёрам)[5].

Узнагароды

У 1966 годзе была ўдастоеная прэміі «Залаты жук» у намінацыі «Лепшая актрыса» за ролю ў фільме «Орман» рэжысёра Ханса Абрамса[6].

Зноскі

  1. Christina Schollin (швед.). Swedish Film Institute.
  2. Vermilye, Jerry Ingmar Bergman: His Life and Films. McFarland (15 November 2006).
  3. Christina Schollin minns 30-årsjubilaren Varuhuset: ”Det var en härlig bitchroll” (9 March 2017).
  4. Bianca Ingrossos ilska – mot Christina Schollin.
  5. Så firar Wahlgren sina 40 år — ett år för sent (швед.). Aftonbladet.
  6. Ormen (1966). The Swedish Film Database
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Актрысы Швецыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі