Крысціна Рычы (анг. Christina Ricci; нар. 12 лютага 1980, Санта-Моніка, штат Каліфорнія, ЗША) — амерыканская актрыса , прадзюсар, вядомая сваімі ролямі ў незалежным кінематографе.
Крысціна Рычы нарадзілася 12 лютага 1980 г. у прыгарадзе Лос-Анджэлеса Санта-Моніка, ЗША. Крысціна была малодшай з чатырох дзяцей (астатніх клічуць Рафаэль, Піа і Дантэ) у сям’і адваката Ральфа Рычы і рыэлтара Сары Мёрдак. Бацька, перш чым заняцца юрыдычнай практыкай, працаваў псіхааналітыкам: Крысціна часта магла чуць яго сеансы. Сям’я неўзабаве пераехала ў штат Нью-Джэрсі. Бацькі развяліся, калі ёй споўнілася 13 гадоў.