wd wp Пошук:

Крыстафер Хэмптан

Сэр Крыстафер Джэймс Хэмптан (англ.: Christopher Hampton, нар. 26 студзеня 1946, Орта, Партугалія) — брытанскі драматург, сцэнарыст, перакладчык і кінарэжысёр. Найбольш вядомы як аўтар п’есы «Небяспечныя сувязі[en]» і аўтар сцэнарыя да аднайменнага фільма[en]. Двойчы атрымліваў прэмію «Оскар» за найлепшы адаптаваны сцэнарый за фільмы «Небяспечныя сувязі[en]» (1988) і «Бацька» (2020), а таксама быў намініраваны за «Адкупленне[en]» (2007).

Хэмптан таксама вядомы сваімі тэатральнымі працамі, у тым ліку «Любоўнымі сувязямі» і «Філантропам». Пераклаў п’есы «Чайка» (2008), «Бог разні» (2009), «Бацька» (2016) і «Пік буры» (2019). Таксама пісаў кнігі і тэксты песень для мюзіклаў.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118720198 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 мая 2014.
  2. Christopher Hampton // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся на Азорскіх астравах
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Члены Каралеўскага літаратурнага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Гільдыі сцэнарыстаў ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшы адаптаваны сцэнарый»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Орце
Катэгорыя·Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 студзеня