wd wp Пошук:

Крынічны сельсавет

Крыні́чны сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2018 г. пасёлак[1]) Крынічны.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Бібікаўскі сельсавет у складзе Мазырскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Бібікі. З 5 кастрычніка 1926 года ў складзе Слабадскога раёна, з 4 жніўня 1927 года — у складзе Нараўлянскага раёна той жа акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Нараўлянскім раёне БССР. З 5 красавіка 1935 года ў складзе Мазырскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі. 23 жніўня 1937 года да сельсавета далучана частка скасаванага Тварычаўскага нацыянальнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці. У Другую сусветную вайну з жніўня 1941 года да студзеня 1944 года тэрыторыя сельсавета знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гомельскай вобласці. 11 чэрвеня 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Крынічны, сельсавет перайменаваны ў Крынічны[2].

Склад

У склад сельсавета ўваходзіць 10 населеных пунктаў:

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2004 Гаспадаркі, 2004 Насельніцтва, 2009[3] Насельніцтва, 2018
Акулінкавёска83626245
Бібіківёска211117209192
Гурынывёска236129190196
Крынічныаграгарадок156051918582219
Лубнявёска32222314
Матрунківёска794686107
Молажавахутар6244
Пяньківёска8673
Стрэльсквёска45314832
Тварычаўкавёска303103335302

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2822 чалавекі[3], з іх 90,0 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 2,8 % — украінцы, 0,7 % — цыганы[4].

Зноскі

  1. Решение Мозырского районного Совета депутатов от 13 февраля 2018 г. № 180 Об отнесении некоторых сельских населенных пунктов Мозырского района к агрогородкам Архівавана 19 верасня 2020.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 11 чэрвеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).
  3. 1 2 Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Нараўлянскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Слабадскога раёна
Катэгорыя·Крынічны сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе