wd wp Пошук:

Крымна

Крымна — карставае возера ў Шацкім раёне Валынскай вобласці Украіны, за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Мэльныкы, за 0,4 км ад мяжы з Беларуссю, у басейне ракі Мухавец.

Плошча паверхні возера 1,44 км². Даўжыня 2 км, шырыня 0,72 км. Найбольшая глыбіня 6 м. Катлавіна неправільнай прадалгаватай формы. Берагі пераважна нізінныя, забалочаныя. Дно пераважна пясчанае, часткова выслана сапрапелем.

На поўначы з возера выцякала рака Рыта, рэчышча якой было зменена пасля меліярацыі. Уваходзіць у склад Шацкага нацыянальнага парку.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Басейн Мухаўца
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Валынскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96