wd wp Пошук:

Крыжовы паход супраць славян

Крыжовы паход супраць славян (вендаў) 1147 (ням.: Wendenkreuzzug) — захопніцкіх паход еўрапейскіх (саксонскіх, дацкіх і польскіх) феадалаў супраць палабска-прыбалтыйскіх славян, якія пражывалі на тэрыторыі паміж Эльбай, Траве і Одэры. Вендскі крыжовы паход адносяць да Другога крыжовага паходу. Матывы, якія рухалі крыжакамі, разнастайныя. Над ідэйнымі і рэлігійнымі перакананнямі пераважалі свецкія матывы князёў, якія прэтэндавалі на ўладу ў памежных абласцях, каланізатарскія памкненні і ўнутраныя палітычныя адносіны ў Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Крыніцы паказваюць, што крыжовы паход падоўжыўся тры месяцы. Дадзеныя аб колькасці войскаў мала дакладныя. Так, на землі вендаў увайшло 100000 немцаў, столькі ж датчанаў і 20 тысяч польскіх крыжакоў. Сярод нямецкіх крыжакоў былі Генрых Леў, Альбрэхт Мядзведзь са сваімі сынамі, герцаг Конрад I Цэрынгенскі, пфальцграф Герман фон Шталек, пфальцграф Фрыдрых Саксонскі, маркграф Конрад I Мейсенскі, Хартвіг I фон Штадэн, граф Аменслебена Атон і граф Адольф II Гальштэйнскі. Акрамя таго, у паходзе прымалі ўдзел мараўскія князі Ота Сватаплук і Враціслаў. З боку царквы ў крыжовы паход адправіліся архібіскупы Гамбурга-Брэмена і Магдэбурга, біскупы Брандэнбурга, Хальберштата, Хафельберга, Мерзебурга, Мюнстэра і Вердэна, біскуп Генрых Альмюцкі і абат Вібальд Карвейскі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гісторыя Брандэнбурга
Катэгорыя·Славяне
Катэгорыя·1147
Катэгорыя·Крыжовыя паходы