Круко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Крукі.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Камарынскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Кулажынскага і Міхалёўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Камарынскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Брагінскага раёна. 8 студзеня 1987 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гдзенскага сельсавета[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты: вёскі Крукі, Кулажын, Міхалёўка і пасёлак Жалібор.