wd wp Пошук:

Крона славацкая

Крона славацкая (славацк.: Koruna slovenská, Ks) — грашовая адзінка Першай Славацкай Рэспублікі, якая існавала з 1939-га да 1945 года. Крона славацкая павінная была замяніць раней ужываную чэхаславацкую крону.

Абменны курс адносна рэйхсмаркі

Спачатку крона славацкая абменьвалася гэтак жа, як і крона Пратэктарата Чэхіі й Маравіі, паводле курсу 10 кронаў за 1 рэйхсмарку. Але ўсё змянілася пасля Зальбургскіх перамоваў летам 1940 года, з 1 кастрычніка 1940 года курс ужо быў 11,62 кроны за 1 рэйхсмарку, хаця курс кроны Пратэктарата захаваўся без зменаў. Колькасць грошай ва ўжытку з красавіка 1939 да сакавіка 1945 года вырасла ў 9,5 разоў.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Першая Славацкая Рэспубліка
Катэгорыя·Зніклі ў 1948 годзе
Катэгорыя·1939 год у Славакіі
Катэгорыя·Валюты Славакіі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Крона