wd wp Пошук:

Кратар Манікуаган

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Манікуаган.

Кратар Манікуаган — ударны кратар у цэнтральнай частцы правінцыі Квебек, Канада, які сфармаваўся ў выніку сутыкнення з астэроідам дыяметрам 5 км. Удар астэроіда стварыў кратар каля 100 км у дыяметры, але падчас эрозіі і адкладу асадкавых парод бачны памер паменшыўся да 71 км. Гэта пяты па велічыні вядомы кратар на Зямлі[1]. Мяркуецца, што гара Вавілон з’яўляецца цэнтральным пікам кратара. У наш час у кратары размяшчаецца возера Манікуаган.

Нядаўнія даследаванні паказалі, што расплаўленыя ў выніку сутыкнення пароды маюць узрост 214 ± 1 млн. гадоў. Паколькі гэта 12 ± 2 млн. гадоў да канца Трыясавага перыяду, сутыкненне не магло стаць прычынай трыясава-юрскага вымірання[2].

Зноскі

  1. Earth Impact Database Архівавана 8 ліпеня 2013.
  2. Hodych, J. P.; G. R. Dunning (1992). “Did the Manicougan impact trigger end-of-Triassic mass extinction?”. Geology 20: pp. 51.54. doi:10.1130/0091-7613(1992)020<0051:DTMITE>2.3.CO;2.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Геалогія Канады
Катэгорыя·Геаграфія Квебека
Катэгорыя·Метэарытныя кратары на Зямлі
Катэгорыя·Трыясавы перыяд
Катэгорыя·Кратары паводле алфавіта