Краснаво́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 г. — Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Красная Воля.
Створаны 12 кастрычніка 1940 года. Скасаваны 16 ліпеня 1954 года, тэрыторыя сельсавета ўвайшла ў склад новаўтворанага Вулькаўскага сельсавета[1].