Краснабу́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Красная Буда.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Зарубецкага і Міхеевіцкага сельсаветаў[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Клімавіцкага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Крычаўскага раёна.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1715 чалавек[2], з іх 92,7 % — беларусы, 6,0 % — рускія, 1,0 % — украінцы[3]. Станам на 2018 год на тэрыторыі сельсавета пражывала 1812 жыхароў.