wd wp Пошук:

Краски

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Краскі.

«Краски» — музычны гурт з Беларусі, які быў створаны ў Мінску 1 студзеня 2001 года. Салістка і аўтарка песень — Аксана Кавалеўская.

17 лістапада 2001 года ў мінскім клубе «Блиндаж» прайшла прэзентацыя дэбютнага альбома «Ты уже взрослый» (бел. «Ты ўжо дарослы»), які быў перавыдадзены ў Маскве ў 2002 годзе пад назвай «Старший брат» (бел. «Старэйшы брат») фірмай Real Records. Пасля поспеху ў Беларусі, гурт сканцэнтраваўся на расійскім музычным рынку[1]. З моманту свайго заснавання гурт выступіў на пляцоўках буйнейшых гарадоў СНД, арганізаваў усебеларускі тур, у межах якога было дадзена 172 канцэрта, выпусціў 6 альбомаў (5 з якіх — у Расіі).

У 2003 годзе гурт «Краски» займеў праблемы з беларускімі уладамі, 1 красавіка офіс калектыва ў Мінску быў захоплены беларускім АМАПам, а супрацоўнікі офіса былі затрыманы[2][3]. Пасля гэтых падзей гурт «Краски» пераехаў у Маскву. У склад гурта увайшоў Дзмітрый Арлоўскі (клавішы). Выйшлі наступныя альбомы — «Оранжевое солнце: оранжевый альбом», «Весна: синий альбом», «Те кто любит: фиолетовый альбом». У сакавіку 2006 года Аксана Кавалеўская пакінула калектыў. На яе замены прыйшла вакалістка Кацярына Саша. У Расіі з’явіліся гурты-двайнікі, што называлі сябе «Краски» і выконвалі песні калектыву[4]. У 2012 годзе ў гурт «Краски» прыйшла салістка Марына Іванова. У кастрычніку 2015 яна сыйшла з гурта, і салісткай стала Дар’я Субоціна.

Дыскаграфія

Альбомы

Супольныя праекты

Бягучы склад

Літаратура

Зноскі

  1. Климов, Олег; Шаруба, Сергей (2004). “Убить N.R.M., или К неутешительным итогам музыкального года” (in ru). Музыкальная газета (4). http://www.nestor.minsk.by/mg/2004/04/mg40401.html. Retrieved on 2020-09-11.
  2. Против членов поп-группы “Краски” возбуждено уголовное дело(нявызн.). afn.by (8 красавіка 2003).
  3. Светлана Гудеж Краски. События: без шуток(нявызн.). Звуки.ру (3 красавіка 2003).
  4. Продюсер группы «Краски» заявил, что в Омске выступили двойники(нявызн.). ‘omskpress.ru (16 мая 2012).
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Поп-гурты Расіі
Катэгорыя·Поп-гурты Беларусі