wd wp Пошук:

Красавіцкае каханне

«Красавіцкае каханне» (англ.: April Love) — карціна мастака-прэрафаэліта Артура Х’юза, напісаная паміж 1855 і 1856 годам. Упершыню была выстаўлена Каралеўскай акадэміяй мастацтваў у 1856 годзе.

Апісанне

Карціна паказвае маладую пару ў часе эмацыйнага крызісу. Постаць мужчыны ледзь заўважная, яго галава выглядвае з-пад левай рукі маладзіцы. Яе позірк скіраваны на ўпалыя пялёсткі кветак на падлозе, якія сімвалізуюць канец вясны і ранняга кахання.

На першым паказе Х’юз прадставіў палатно ўрыўкам з верша Альфрэда Тэнісана «Дачка млынара»:[1]

Love is hurt with jar and fret,
Love is made a vague regret,
Eyes with idle tears are set,
Idle habit links us yet;
What is Love? For we forget.
Ah no, no.

Лонданская галерэя Тэйт набыла гэтую карціну ў 1909 годзе, якая захоўваецца там і па сённяшні дзень. Першапачатковым уладальнікам карціны быў Уільям Морыс[2].

Мадэллю для фігуры маладзіцы была Трайфена Форд (Tryphena Ford), з якой Х’юз ажаніўся ў 1855 годзе[3].

Зноскі

  1. April Love, Arthur Hughes (нявызн.).
  2. April Love(недаступная спасылка) - Entry at Tate.org.uk. Accessed 24 March 2007.
  3. Arthur Hughes - Biography Архівавана 22 ліпеня 2011. on Humanities.web. Accessed 24 March 2007.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Карціны прэрафаэлітаў
Катэгорыя·Карціны 1855 года
Катэгорыя·Карціны са збораў галерэі Тэйт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карціны Артура Х’юза
Катэгорыя·Карціны 1856 года