Краміёнская свіння — у старажытнагрэчаскай міфалогіі пачвара. Па некаторых крыніцах, спараджэнне Яхідны і Тыфона[3], па мянушцы Фэя (Фая)[4]. У Мегарыдзе загубіла шматлікіх людзей, якія насялялі ў Краміёне [5]. Спарадзіла Калідонскага вепрука[6]. Па версіі Авідзія, гэта быў дзік[7]. Была забіта Тэсеем.
Некаторыя сцвярджаюць, што гэта не свіння, а разбойніца, крыважэрная і распушчаная[8]. Пра мужнасць свінні згадвае Платон[9].