wd wp Пошук:

Кра

Сіямскі заліў і перашыек Кра

Кра (тайск. กิ่ว กระ) — перашыек, які злучае паўвостраў Малака з азіяцкім кантынентам. На захадзе абмываецца Андаманскім морам, на ўсходзе - Сіямскім залівам. У найбольш вузкім месцы паміж гарадамі Кра-Буры і Чумпхон адлегласць паміж узбярэжжамі складае ўсяго 44 км. Вышыня — да 200 м. У палітычных адносінах, вялікая частка перашыйка належыць Тайланду, на захад і поўнач найбольш вузкай паласы размешчана М’янма. Перашыек названы па горадзе Кра-Буры, цэнтру акругі Кра-Буры ў правінцыі Ранонг.

Суднаходны канал

Асноўны артыкул: Тайскі канал Бо канал праз перашыек Кра значна скараціў бы марскі шлях вакол Малайскага паўвострава, ужо ў XVII стагоддзі існавалі планы па збудаванні канала. Аднак з-за велізарнага кошту і чаканых экалагічных праблем дагэтуль будаўніцтва канала так і не ажыццявілася. Існуе два варыянту для яго пракладання: або ў найбольш вузкім месцы, або трохі паўднёвей паміж Сурат-Тхані і Пхангнга. Пракладка канала з’яўляецца прадметам палітычных спрэчак і асабліва апануецца з боку Сінгапура, бо яго значэнне і дабрабыт шмат у чым заснаваны на навігацыі праз Малакскі праліў, якая б пасля адкрыцця канала праз Кра прыкметна скарацілася бы. У наш час у стадыі сур’ёзнай распрацоўкі з’яўляюцца толькі планы па будаўніцтве чыгуначнага паведамленні паміж абодвума ўзбярэжжамі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Перашыйкі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Геаграфія Тайланда
Катэгорыя·Геаграфія М’янмы