wd wp Пошук:

КрАЗ-6446

КрАЗ-6446

Выпуск 1994–н.ч.
Вытворца Крамянчугскі аўтамабільны завод
Месца вытворчасці Крамянчуг
Папярэднік КрАЗ-260В
Колавая формула 6х6
Маса
Поўная маса 40 000 кг
Памеры
Даўжыня 8100 мм
Шырыня 2720/2500 мм
Вышыня 2985-3110 мм
Колавая база 4600+1400 мм
Фотагалерэя на Wikimedia Commons

КрАЗ-6446 — паўнапрывадны седлавы цягач з колавай формулай 6х6, які вырабляецца Крамянчугскім аўтазаводам з 1994 года.

Канструкцыя

КрАЗ-6446 прызначаны для буксіравання спецыяльных прычэпаў па дарогах усіх катэгорый і бездаражу. Мае капотнае кампанаванне.

Рухавік — ЯМЗ-238Д / ЯМЗ-238ДЕ2 — дызельны, васьміцыліндравы, V-падобны, з турбанаддзіманнем. Таксама магчымая ўстаноўка рухавікоў Cummins або Deutz. Каробка перадачЯМЗ-2381 — механічная, васьміступеньчатая. Раздаткавая каробка — механічная двухступеньчатая з міжвосевым блакавальным дыферэнцыялам. Вядучыя масты — цэнтральныя, двухступеньчатыя, аднахуткасныя, с міжколавымі блакіруемымі дыференцыяламі. Сярэдні мост прахаднога тыпу.

Пярэдняя і задняя падвескі — залежныя, на двух уздоўжных паўэліптычных рысорах, пярэдняя з двума гідраўлічнымі амартызатарамі, задняя — балансірнага тыпу. Тармазная сістэма — пнеўматычнага тыпу. Рабочыя тормазы — колавыя тармазныя механізмы барабаннага тыпу, з унутранымі калодкамі; стаянкавыя тормазы — трансмісійны тормаз барабаннага тыпу на выходным вале раздаткавай скрынкі; прывад механічны.

Гл. Таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Грузавыя аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Грузавыя аўтамабілі КрАЗ