wd wp Пошук:

Кошчына

Кошчына (руск.: Кощино) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне.

Геаграфія

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 22 км на поўдзень ад г. Смаленска, за 1,5 км на захад ад аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск на левым беразе ракі Сож. Насельніцтва — 1875 жыхароў (2007). Адміністрацыйны цэнтр Кошчынскага сельскага паселішча.

Гісторыя

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

Эканоміка

Сырны завод, сярэдняя школа, дзіцячы сад, амбулаторыя, дом культуры, пошта, музычная і мастацкая школы.

Славутасці

Сядзіба князя Абаленскага (былая Храпавіцкіх)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Смаленскага раёна (Смаленская вобласць)
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)