wd wp Пошук:

Кот Ік

Кот Ік (англ.: Eek! The Cat, з 1994 г. пераназваны ў Eek! Stravaganza) - канадска-амерыканскі мультыплікацыйны серыял, які выходзіў з 11 верасня 1992 г. па 1 жніўня 1997 г.

Агульныя звесткі

Серыял “Кот Ік” пра фіялетавага ката па імені Ік, чыё жыццёвае крэда гучыць як “Дапамога яшчэ нікому не шкодзіла” (It never hurts to help). З-за такога стаўлення да жыцця ў ката пастаянна ўзнікаюць праблемы, на якіх і базуецца асноўная частка гумару мультфільма. Акрамя ката, у серыяле ёсць і іншыя персанажы: сям’я гаспадароў Іка, з якімі ён не можа размаўляць па-чалавечы, сабака Шаркі (кашмар Іка) і Анабэль, каханая Іка.

Серыі

Асноўны артыкул: Спіс серый Персанажы

Жахлівыя Грамазаўры

Частка некаторых серый, якая не звязана з асноўным сюжэтам. Распавядае пра трох дыназаўраў-наёмнікаў, якіх вызвалілі ад турэмнага зняволення, і задача якіх - знішчыць двух пячорных людзей. Аднак, нягледзячы на іх значна большыя памеры,перавагу ў зброі і неразумнасць сваіх цэлей, усе іх спробы маюць камічны і няўдалы канец.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Мультсерыялы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Мультсерыялы ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай