wd wp Пошук:

Котарская дыяцэзія

Котарская дыяцэзія (лац.: Dioecesis Catharensis, харв.: Kotorska biskupija) — дыяцэзія Рымска-каталіцкай царквы ў Котарскім заліве (Чарнагорыя), якая вядзе сваю гісторыю з X стагоддзя.

Карта Чарнагорыі
     Котарская дыяцэзія      Барская архідыяцэзія

Котарская дыяцэзія з’яўляецца суфраганнай у адносінах да харвацкай Спліцка-макарскія архідыяцэзіі (рэзідэнцыя архібіскупа знаходзіцца ў Спліце), у адрозненне ад астатняй тэрыторыі Чарнагорыі, якая знаходзіцца ў распараджэнні прымаса Сербіі архібіскупа барскага.

Тэрыторыя дыяцэзіі ахоплівае муніцыпальныя акругі Котара (кафедра біскупа), Тывата, Херцэг-Нові і Будвы. Гэта вобласць супадае з тэрыторыяй правінцыі «Албанія Венета» Венецыянскай рэспублікі, якая кіравала тут з 1420 па 1797 гады і дзе дзяржаўнай рэлігіяй было каталіцтва.

Паводле некаторых ацэнак, з 111 000 жыхароў гэтага рэгіёна каля 10 000 лічаць сябе каталікамі.

Кафедральны сабор дыяцэзіі, сабор Святога Трыфана, знаходзіцца ў Котары. Сукафедральны сабор Святога Яна Хрысціцеля знаходзіцца ў Будве.

На сённяшні дзень пасаду біскупа займае Ілія Яніч (харв.: Ilija Janjić).

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Котарскі заліў
Катэгорыя·Далмацыя
Катэгорыя·Рымска-каталіцкія дыяцэзіі Чарнагорыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі