wd wp Пошук:

Косінскі тралейбус

Косінскі тралейбус (трансліт.: Kosinski traliejbus) — грузавы тралейбус (тралейвоз), які дзейнічаў у 1954 годзе ў вёсцы Косіна Лагойскага раёна Мінскай вобласці.

Тралейбусная лінія вяла ад корманарыхтоўчага цэха да малочна-таварнай фермы ўздоўж кароўнікаў, цялятніка, птушнікаў, свінарнікаў. Тралейбус абслугоўваў ферму, падвозіў корм, перавозіў грузы паміж цэхамі фермы.

Тралейбус пабудаваны і змантаваны ў 1954 годзе Інстытутам механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Акадэміі навук БССР. Грузападымальнасць машыны — 1 тона, магутнасць — 3,5 кВт.

Пра тралейбус вядома з двух артыкулаў 1954 года ў часопісах «Огонёк» і «Техника — молодёжи». Ужо ў 1956 годзе тралейбус не згадваецца, далейшы лёс тралейбуса не вядомы.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Тралейбусныя сістэмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Косіна (Лагойскі раён)
Катэгорыя·Тралейбусныя сістэмы Беларусі