wd wp Пошук:

Коста-Дарада

Коста-Дарада

Коста-Дарада (ісп.: Costa Dorada, катал.: Costa Daurada) — адрэзак (216 км) узбярэжжа Балеарскага мора (частка Міжземнага мора) у паўночна-ўсходняй Іспаніі (Каталонія), распасціраецца на 200 км ад Віланова-і-ла-Жэлтру на поўначы да размешчанага ў дэльце ракі Эбра горада Альканар на поўдні. Коста-Дарада ахоплівае ўсё ўзбярэжжа правінцыі Тарагона.

У адрозненне ад размешчанай на поўнач ад Коста-Брава, для Коста-Дарада ўласцівы доўгія і спадзістыя пясчаныя пляжы, якія ствараюць ідэальныя ўмовы для турызму і адпачынку. Costa Dorada па-іспанску азначае — «залатое узбярэжжа».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Курорты Іспаніі
Катэгорыя·Тарагона (правінцыя)
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Геаграфія Каталоніі
Катэгорыя·Берагі Іспаніі