Корэцкі раён[1] (укр.: Корецький район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Ровенскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Корац[1] (укр.: Корець).
Мяжуе на ўсходзе з Наваград-Валынскім раёнам Жытомірскай вобласці, на поўдні - са Славуцкім раёнам Хмяльніцкай вобласці, на захадзе - з Гошчанскім, на поўначы - з Бэрэзніўскім раёнамі Ровенскай вобласці.
Плошча раёна - 720 км2, працягласць з поўначы на поўдзень — 25 км, з усходу на захад — 32 км. адміністрацыйны цэнтр - горад Корэц, які вядомы з 1150 г. як Корчэск. Населеных пунктаў - 50, у тым ліку гарадоў - 1, вёсак - 49. Асноўны вадаём - рака Корчык.
Лясны фонд складае 10,4 тыс. га. Прыродна-рэсурсны патэнцыял: паклады кааліну, ганчарная гліна, будаўнічы камень і пясок, запасы мінеральных радонавых вод.
Насельніцтва раёна складае 36,3 тыс. чал., з іх 7,9 тыс. гарадскога і 28,4 сельскага насельніцтва. Ва ўсіх сферах эканамічнай дзейнасці занята каля 5 тыс. чалавек.