wd wp Пошук:

Кортыеў орган

Кортыеў органрэцэпторная частка слыхавога аналізатара, размешчаная ўнутры перапончатага лабірынта. У працэсе эвалюцыі ўзнікае на аснове структур органаў бакавой лініі.

Успрымае ваганні валокнаў, размешчаных у канале ўнутранага вуха, і перадае ў слыхавую зону кары вялікіх паўшар’яў, дзе і фармуюцца гукавыя сігналы. У кортыевым органе пачынаецца першаснае фарміраванне аналізу гукавых сігналаў.

Гісторыя вывучэння

Адкрыты італьянскім гістолагам Альфонса Корці (Alfonso Corti; 1822-1876).

Анатомія

Размяшчэнне

Кортыеў орган размяшчаецца ў спіральна завітым касцяным канале ўнутранага вуха — уліткавым ходзе, запоўненым эндалімфай і перылімфай. Верхняя сценка ходу прылягае да т. зв. лесвіцы ўваходу і называецца рэйснеравай перапонкай; ніжняя сценка, якая мяжуе з т. зв. барабаннай лесвіцай, ўтворана асноўнай перапонкай, якая прымацоўваецца да спіральнай касцяной пласцінкі.

Літаратура

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вуха
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Отарыналарынгалогія