Кóрдаўскі эмірáт (ісп.: Emirato de Córdoba, араб. إمارة قرطبة ) — ісламская дзяржава ў сярэднявечнай Іспаніі (756—929). Заснавана нашчадкам Амеядаў Абд ар-Рахманам I, які ў 756 годзе прыняў тытул эміра.
Пасля хуткага мусульманскага заваявання Іберыйскага паўвострава ў 711—718 гадах, была створана правінцыя, якая ўваходзіла ў Амеядскі халіфат. Рэзідэнцыяй яе кіраўнікоў, якія насілі тытул «валі» ці «эмір», стаў горад Кордава. Першапачаткова іспанскі эмір прызначаўся афрыканскім намеснікам, а той падпарадкоўваўся халіфу.
Усе мусульмане Іберыі падзяляліся на арабаў, якія жылі ў гарадах, бербераў, якія жылі ў сельскай мясцоваці, і сірыйцаў, якія пераважалі ў войску. Гэтыя народы змагаліся паміж сабой за ўладу аж да з’яўлення Абд ар-Рахмана I.
У 750 годзе, пасля таго як Абасіды зрынулі Амеядаў, гэта сям’я была знішчана. Адзін з ацалелых яе прадстаўнікоў бег у Егіпет, а пазней у Магрыб. Але спробы замацавацца на тых землях былі безвыніковымі. У канцы 755 года, Абд ар-Рахман высадзіўся ў Іспаніі, захапіў Кордаву і абвясціў сябе эмірам. Першапачаткова ён фармальна прызнаваў уладу Абасідаў у Іспаніі, але пасля канфлікту 765 года згадванне Абасідаў у пропаведзях было забаронена. Большую частку свайго кіравання ён правёў у барацьбе з хрысціянамі.
Аднак, сапраўдным стваральнікам незалежнага эмірата стаў Абд-ар-Рахман II, які ўпарадкаваў паўнамоцтвы візіраў і дамогся вельмі хуткай ісламізацыі паўвострава, значна паменшыўшы колькасць хрысціян на мусульманскіх землях.
Барацьба за ўладу паміж арабамі і берберамі не спыніліся і пасля стварэння незалежнага эмірата, гэта дало шанец хрысціянскім каралеўствам, што ў далейшым прывяло да Рэканкісты.
Да моманту ўзыходжання на трон у 912 годзе Абд ар-Рахмана III, палітычны заняпад эмірата быў відавочным фактам. Абд-ар-Рахман III паклаў канец з мецяжам, здзейсніў паходы на хрысціянскія землі. А ў 929 годзе абвясціў сябе халіфам.
![]() |
Кордаўскі эмірат на Вікісховішчы |
---|