wd wp Пошук:

Корань усіх бедаў?

«Корань усіх бедаў?» (англ.: The Root of All Evil?) — дакументальны фільм аб рэлігіі, які разглядае рэлігію крытычна. Вядучы і сцэнарыст Рычард Докінз ставіць пад сумнеў карыснасць і рацыянальнасць рэлігіі. Гутарыць з шэрагам як радыкальных (Юсуф Аль-Хатаб, Тэд Хагард) так і ўмераных (Рычард Харыс, Гершэль Глюк) рэлігійных дзеячаў, з атэістамі ў амерыканскай глыбінцы і з прадстаўнікамі навуковай супольнасці.

Сюжэт

Частка першая. Бог як ілюзія.

Наведванне Лурда, інтэрв’ю са святаром аб меркаваных цудоўных вылячэннях. Супастаўленне навукі і рэлігіі; іх тлумачэння разнастайнасці жыцця. Візіт у Каларада-Спрынгс, размова з пастарам Г Хагардом аб эвалюцыі, гутарка з групай няверуючых аб іх становішчы ў ЗША. Наведванне Ерусаліма: адлюстраванне рэлігійнага канфлікту вакол Храмавай гары, гутарка з прыняўшым іслам яўрэем з ЗША, які востра крытыкуе заходняе грамадства за амаральнасць. Дэманстрацыя немэтазгоднасці рэлігіі з прымяненнем аналогіі з імбрыкам Расэла.

Частка другая. Вірус веры.

Докінз абмяркоўвае ролю веры ў адукацыі з равінам Г. Глюкам і настаўнікам-крэацыяністам Хоксам. Гутаркі з псіхолагам Дж. Майтан і пастарам. К. Робертсам пра ўплыў на дзяцей страху перад пеклам. Крытыка Бібліі як асновы для маралі; інтэрв’ю з М. Брэям, прыхільнікам смяротнага пакарання за пралюбадзейства. Гутарка з Р. Харысам, умераным англіканінам. Гутаркі аб нерэлігійнай маралі і зацвярджэнне Докинзам плённасці атэізму і навуковага бачання свету.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Рычард Докінз
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэлефільмы
Катэгорыя·Дакументальныя фільмы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Крытыка рэлігі ў фільмах
Катэгорыя·Фільмы 2006 года