wd wp Пошук:

Коні Хедэгард

Коні Хедэгард (дацк.: Connie Hedegaard; 15 верасня 1960, Хольбек, Данія) — дацкі і еўрапейскі палітык, еўрапейскі камісар па пытаннях клімату з 9 лютага 2010 года.

Скончыла Капенгагенскі ўніверсітэт, дзе вывучала гісторыю і літаратуру[3]. У 1984 годзе была абрана ў парламент Даніі, але ў 1990 годзе не здолела пераабрацца. Працавала журналістам у газетах Berlingske Tidende, Politiken, у Дацкай тэлерадыёкампаніі[3]. У 2004 годзе была прызначана міністрам экалогіі Даніі, у 2005 годзе таксама заняла пасаду міністра супрацоўніцтва паўночных дзяржаў (дацк.: Minister for nordisk samarbejde). У 2007 годзе была прызначана міністрам па справах клімату і энергетыкі. У новым складзе Еўракамісіі, зацверджаным 9 лютага 2010 года, Хедэгард заняла створаную пасаду камісара па пытаннях клімату.

Да 16 снежня 2009 года Хедэгард старшынствавала на канферэнцыі ААН па змяненні клімату ў Капенгагене.

Публікацыі

Зноскі

  1. https://www.bilderbergmeetings.org/steering-committee.html Праверана 26 красавіка 2019.
  2. http://politiken.dk/kultur/ECE53746/connie-hedegaard-faar-publicistprisen/
  3. 1 2 CV Коні Хедэгард (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Капенгагенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Зеландыі (Данія)
Катэгорыя·Камандоры ордэна Данеброг
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 верасня
Катэгорыя·Палітыкі Даніі
Катэгорыя·Міністры аховы навакольнага асяроддзя Даніі
Катэгорыя·Міністры Паўночнага супрацоўніцтва Даніі
Катэгорыя·Міністры па справах клімату і энергетыкі Даніі