Конрад Клафек (ням.: Konrad Klapheck; нар. 10 лютага 1935, Дзюсельдорф) — нямецкі мастак, прадстаўнік гіперрэалізму. Вучыўся ў Голера ў Дзюсельдорфе. Мастацтва Клафека з’яўляецца рэакцыяй на «спантанную» тэхніку абстрактнага экспрэсіянізму, які панаваў у жывапісе 1950-х гадоў. У 1955 годзе напісаў карціну «Пішучая машынка».