wd wp Пошук:

Конкурс песні Еўрабачанне 2023

Конкурс песні Еўрабачанне-2023 — маючы адбыцца 67-ы конкурс песні «Еўрабачанне», які будзе праведзены ў Ліверпулі (Вялікабрытанія) ад імя Украіны. На конкурсе 2022 года, які прайшоў у Турыне, Італія перамогу атрымала Украіна, якую прадстаўляла група Kalush Orchestra з песняй «Stefania». 17 чэрвеня 2022 года Еўрапейскі вяшчальны саюз (ЕВС) абвясціў, што «Еўрабачанне-2023» не будзе праведзена ва Украіне ў сувязі з сітуацыяй у краіне. 25 ліпеня 2022 года ЕВС пацвердзіў, што конкурс замест Украіны адбудзецца ў Вялікабрытаніі. Упершыню з 1980 года конкурс не будзе праходзіць у краіне-пераможцы.

Першы і другі паўфіналы адбудуцца 9 і 11 мая, а фінал — 13 мая 2023 года

Месца правядзення

Па традыцыі краіна, якая перамагла, прымае ў сябе наступны конкурс, аднак з-за ўварвання Расіі ва Украіну Еўрапейскі вяшчальны саюз (ЕВС) 17 чэрвеня 2022 года выступіў з заявай:

«Пасля аб’ектыўнага аналізу рэферэнтная група і кіруючая рада ЕВС з глыбокім шкадаваннем прыйшлі да высновы, што, улічваючы бягучыя абставіны, UA:PBC не можа выканаць гарантыі бяспекі, неабходныя вяшчальніку для правядзення, арганізацыі і вытворчасці песеннага конкурсу „Еўрабачанне“ ў адпаведнасці з правіламі ЕВС». У сувязі з такім рашэннем і правіламі Еўрабачання, ЕВС пачынае перамовы з ВПС для правядзення конкурсу ў Вялікабрытаніі.

Разам з тым, у выпадку немагчымасці правядзення «Еўрабачання-2023» ва Украіне, пра сваю гатоўнасць прыняць мерапрыемства заявілі і вяшчальнікі з наступных краін: Італія, Іспанія (якія пазней адклікалі сваю заяўку), Нідэрланды, Польшча, Швецыя і Бельгія. 25 ліпеня 2022 года ЕВС пацвердзіў, што конкурс будзе праводзіцца ў Вялікабрытаніі, адначасова з гэтым стартаваў працэс пошуку горада-арганізатара. Паведамлялася, што ўкраінская грамадская тэлерадыёкампанія Suspilne адмовілася ад сваіх пярэчанняў, прадстаўленых раней. Арганізатары прыйшлі да высновы, што мерапрыемства немагчыма правесці бяспечна, пакуль краіна знаходзіцца ў стане вайны з Расіяй, што раней выклікала рэзкую рэакцыю ўкраінскага ўрада, які заявіў, што прадставіў рабочы план па забеспячэнні бяспекі.

Іншыя краіны і адмовы

13 кастрычніка вяшчальнік Балгарыі на конкурсе «Еўрабачанне» ў сваім Twitter-акаўнце пацвердзіў, што не прыме ўдзел у 2023 годзе.

14 кастрычніка вяшчальнікі дзвюх краін — Чарнагорыі і Паўночнай Македоніі — таксама пацвердзілі, што яны не возьмуць удзел на конкурсе ў Ліверпулі у 2023 годзе.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Конкурс песні Еўрабачанне паводле гадоў
Катэгорыя·Конкурс песні Еўрабачанне 2023