wd wp Пошук:

Кольмаркт

Выгляд на Кольмаркт ў напрамку Грабена ад Міхаэлерплац. Па левым баку чорны навес і шыльда кандытарскай «Дэмэль»

Кольмаркт (ням.: Kohlmarkt — «вугальны рынак») — гандлёвая вуліца ў цэнтры Вены. Злучае Міхаэлерплац з Грабенам. Лічыцца самай дарагой гандлёвай вуліцай аўстрыйскай сталіцы. Тут размешчаны ювелірныя крамы і буцікі вядомых міжнародных марак моднай вопраткі.

Гісторыя Кольмаркта пачынаецца яшчэ ў часы, калі на месцы Вены размяшчаўся лагер рымскіх легіянераў Віндабона, на скрыжаванні цяперашніх Грабена, Кольмаркта і Наглергасэ да 455 года стаялі старажытнарымскія вароты.У першай палове XIV стагоддзя на гэтым месцы ішоў гандаль драўняным вуглём. Пасля ўзвядзення Хофбурга на Кольмаркце, які апынуўся ў непасрэднай блізкасці ад імператарскай рэзідэнцыі, размясціліся вытворцы высакаякасных тавараў і прадметаў раскошы. Да цяперашняга часу на Кольмаркце ў доме 14 размяшчаецца знакамітая венская кандытарская «Дэмэль», калісьці пастаўшчык імператарскага двара. У доме 11 па Кольмаркту ў 1750 годзе пражываў Ёзэф Гайдн, які напісаў тут свае першыя творы, а таксама лібрэціст Моцарта П’етра Метастазіа.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вуліцы Вены
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Пешаходныя вуліцы