wd wp Пошук:

Козел пра футбол

«Ко́зел пра футбо́л» (руск.: Козел про футбол) — беларуская тэлевізійная праграма пра футбол, якая выходзіла ў эфіры тэлеканала «Беларусь 5». Аўтарам і нязменнай вядучай была Крысціна Козел[ru]. Першы выпуск праграмы з’явіўся ў сакавіку 2013 года ў сетцы Інтэрнэт, апошні — 5 сакавіка 2020 года на канале «Беларусь 5».[1]

Гісторыя

Да з’яўлення на тэлебачанні Крысціна Козел працавала карэспандэнтам у газеце «Усё аб футболе».

У 2012 годзе Козел прайшла кастынг тэлевядучых у Белтэлерадыёкампаніі. У тым жа годзе Крысціна пачала працаваць на інтэрнэт-тэлебачанні БТРК, а з пачатку 2013 года ёй даверылі аўтарскі праект пра беларускі футбол. Першы выпуск «Козел пра футбол» выйшаў у сакавіку ў інтэрнэце.

Неўзабаве перадача паралельна з’явілася на «Беларусь 5», што зрабіла яе ўнікальнай у сваім родзе – раней у Беларусі праграмы не пераходзілі з сеціва ў тэлеэфiр. На працягу ўсіх сезонаў Козел заставалася нязменнай вядучай і аўтарам праекта. Фірмовай фішкай «Козел пра футбол» стала падморгванне вядучай у канцы кожнага выпуску. Каб павялічыць аўдыторыю, Крысціна раз у год выпускала для прыхільнікаў беларускага футбола каляндар, у якім прысутнiчалі яе эратычныя фотаздымкі і футбольная атрыбутыка. Першы каляндар выйшаў у пачатку 2014 года.

Апошнім разам перадача «Козел пра футбол» выйшла ў эфір «Беларусь 5» 5 сакавіка 2020 года. Выпуск быў прысвечаны перамозе брэсцкага «Дынама» ў Суперкубку краіны.

Зноскі

  1. Коваль, Алесь. Легендарная Крысціна Козел (помніце, як яна рухала белфутбол праз лёгкую эротыку?) сышла з ТБ. Яе шоу закрылі – і тут няма ніякай палітыкі(нявызн.), Tribuna.com (25 красавіка 2021 13:00). Праверана 25 красавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Тэлеперадачы Беларусі
Катэгорыя·Тэлеперадачы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Фільмы без IMDb
Катэгорыя·З’явіліся ў 2013 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Зніклі ў 2020 годзе