wd wp Пошук:

Кнігарня пісьменнікаў

Кнігарня пісьменнікаў (руск.: Книжная лавка писателей) — адна з найстарэйшых кнігарняў Расіі і літаратурны клуб Санкт-Пецярбурга. Кнігарня пісьменнікаў была створана ў 1934 годзе па рашэнню Першага з’езда савецкіх пісьменнікаў па ініцыятыве А. М. Горкага і С. М. Кірава.

На сённяшні дзень Кнігарня пісьменнікаў ўнесена ў «Чырвоную кнігу Пецярбурга» як аб’ект, які не падлягае перайменаванню і перапрафіляванню. Такім чынам, крама захоўвае сваю гістарычную назву і статус кнігарні-клуба.

У Кнігарні пісьменнікаў на працягу ўсіх гадоў яе існавання праходзяць сустрэчы пецярбургскіх пісьменнікаў, прэзентацыі новых кніг, творчыя сустрэчы, паэтычныя вечары. У розныя гады тут бывалі Вольга Бергольц, Фёдар Абрамаў, Яўген Вінакураў, Вадзім Шэфнер, Яўген Еўтушэнка і многія іншыя.

Будынак, у якім знаходзіцца «Кнігарня пісьменнікаў», пабудаваны ў 1877—1878 гадах (архітэктар А.Іваноў) як даходны дом. 27 лютага 1881 года тут былі арыштаваны нарадавольцы М.Трыгоні і А. І. Жалябаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Кнігарні
Катэгорыя·Літаратура Расіі
Катэгорыя·Неўскі праспект
Катэгорыя·Славутасці Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Культурная спадчына Расіі
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Санкт-Пецярбурга