wd wp Пошук:

Княгінінскі сельсавет

Княгі́нінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Княгінін.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Крывіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Княгініна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Восаўскага сельсавета[1]. 15 лістапада 1957 года ў склад сельсавета з Пузырскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Азяркі, Вытраскі, Ельніцы, Кавалі, Картоўка, Марачэўшчына, Франопаль, Янушова)[2]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мядзельскага раёна. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Княгінін.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2000 чалавек[3], з іх 97,9 % — беларусы, 1,2 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1957 г. № 750 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 11.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Крывіцкага раёна
Катэгорыя·Княгінінскі сельсавет
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе